Фота rossaprimavera.ru.

Ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, паведамляе расейскае выданне РИА Новости са спасылкай на ўласную крыніцу ў нафтавай галіне Беларусі.

Таксама пра адсутнасць расійскіх паставак нафты са спасылкай на беларускі бок піша «Інтэрфакс».

«Мы працуем са зніжанай загрузкай на рэштках сыравіны, што былі назапашаныя ў снежні, — паведамілі «Інтэрфаксу» на адным з нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі. — Кантракты на пастаўку нафты па-ранейшаму не заключаныя, пастаўкі адсутнічаюць з 1 студзеня».

Перамовы аб цэнах на расейскую нафту для Беларусі ў 2019 годзе скончыліся дамовай на пастаўкі без заключэньня кантрактаў. Адначасова з тым Аляксандар Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і задзейнічаць альтэрнатыўныя пастаўкі па магістральным нафраправодзе «Дружба».

Крыніцы Reuters раней дапускалі, што пастаўкі могуць быць прыпыненыя ад 1 студзеня, бо не вызначаныя ўмовы гэтых паставак.

Расійская кампанія «Транснефть», якая ажыццяўляе пастаўкі нафты, недасяжная для каментароў — цяпер у Расіі калядныя канікулы.

• Текст доступен на языке: Русский