Скейт-пляцоўку ў Вілейцы пабудавалі за грант і грошы з мясцовага бюджэту. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра здарэнне нам паведамілі вілейчукі.

Па іх словах, людзі гулялі па гарадскім парку і заўважылі адчыненую браму ў скейт-парку. Хаця на зімовы сезон яна павінна быць зачыненая.

Калі людзі ўвайшлі ўнутр, пабачылі, што замок узламаны, а скейт-парк разгромлены.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак, калі ад хуліганаў церпіць скейт-парк. Першы раз падобнае здарэнне адбылося ў маі. Тады высветлілі, што вінаватыя ў пагроме былі школьнікі.

Актывісты паведамілі, што на месца прыедуць работнікі ЖКГ і РАУС.

Скейт-парк знаходзіцца на балансе Вілейскага ЖКГ. Варыянт паставіць відэакамеры прадпрыемства разглядала. Але прыйшлі да высновы, што гэта дорага.

Нагадаем, што скейт-парк у Вілейцы адчынілі летам 2016 года. Ад гэтага часу тут праводзяць розные моладзевыя мерапрыемствы. А на спаборніцтвы прыходзяць не толькі вілейскія скейтары, а прыязджаюць людзі з Маладзечна, Мінска і іншых гарадоў.

Фота з суполкі “Это Вилейка, детка”.

• Текст доступен на языке: Русский