Фота Аляксандры Квяткевіч, tut.by

Штрафы і даўгі перад дзяржавай будуць спісваць з вашага банкаўскага рахунку, калі вы не зможаце ці не захочаце аплаціць іх самі, піша tut.by.

Асобныя пункты ўказа № 414 «Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў», які Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў яшчэ ў кастрычніку 2018-га, ўступілі ў сілу ад 1 студзеня. Так, у Беларусі стварылі аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму выканання грашовых абавязацельстваў (АІС IDO). Яна прызначаная для таго, каб спаганяць з плацельшчыкаў-даўжнікоў (да іх адносяцца юрыдычныя асобы, арганізацыі, фізічныя асобы і ІП) грошы ў дзяржаўны бюджэт, прычым у бясспрэчным парадку.

Грошы будуць браць з рахункаў банкаў (бягучых валютных дэпазітаў і ўкладаў), а таксама з электронных кашалькоў.

Хто мае права спаганяць грошы

  • Камітэт дзяржкантролю і яго органы
  • падатковыя, мытныя органы
  • Міністэрства фінансаў
  • Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва
  • органы, якія вядуць крымінальны працэс
  • упаўнаважаныя дзяржорганы
  • банкі і іншыя юрыдычныя асобы

Орган, які спаганяе грошы, накіруе аплатнае патрабаванне ў АІС IDO. Тая,разашле электронныя лісты з агульнай сумай доўгу ў кожны банк плацельшчыка. А банкі ўжо правераць, колькі грошай той ці іншы беларус захоўвае на сваіх рахунках і ў электронных кашальках. Альбо паведамяць, што грошай няма.

Затым АІС IDO дасць банку ўказанне спісаць патрэбную суму грошай, а банк павінен будзе выканаць аперацыю і даць справаздачу аб тым, што яна завяршылася паспяхова. Або растлумачыць, чаму не.

• Текст доступен на языке: Русский