Фота vgr.by.

Улады ў 2020 годзе павысяць тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады.

Ад 1 чэрвеня тарыфы вырастуць з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №933.

Эканамічна абгрунтаваны тарыф на жыллёва-камунальныя паслугі павялічыцца ад 1 студзеня — з 88,99 да 92,25 рубля за 1 Гкал. Падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжанае планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах пяці долараў. Фота:

У Беларусі штогод ад 1 студзеня планава падымаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг. Тарыфы павысяць у два этапы: ад 1 студзеня і ад 1 чэрвеня.

• Текст доступен на языке: Русский