Чытач «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр сёння раніцай ехаў з Вілейкі ў Маладзечна. Проста перад машынай дарогу перабегла казуля. Гэта зняў відэарэгістратар.

Як распавёў «РГ» Аляксандр, гэта адбылося паблізу чыгуначнага пераезду ў Вілейскім раёне. Перад яго праездам ён скінуў хуткасць. Казуля перабегла дарогу ўжо пасля пераезду, калі Аляксандр набіраў хуткасць. У момант «сустрэчы» яна складала 75 км/г. Невядома, што адбылося б, каб наш чытач разганяўся крыху хутчэй.

Будзьце пільныя і выконвайце хуткасны рэжым!