Фота kirovsk.by.

У навагоднюю ноч падчас рэйда на аўтадарозе Барысаў-Ашмяны супрацоўнікі Вілейскай ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу на аўтамабілі «Фіят».

Гэта 39-гадовы жыхар Маладзечна. Ён патлумачыў, што ехаў у госці на Смаргоншчыну. Меддаследаванне паказала, што кіроўца нецвярозы. Высветлілася, што мужчына ў 2016 годзе ўжо пазбаўляўся правоў, але экзамены так і не паераздаў, распавялі ў Вілейскім РАУС.

На мужчыну склалі тры пратаколы: за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, за кіраванне без правоў і за адсутнасць тыхагляду.

• Текст доступен на языке: Русский