Фэст «Прышчэпка» пазначаны ў намінацыі «Рэгіянальная падзея».
Сюды намінуюць за найбольш значныя для лакальных супольнасцей грамадскія ініцыятывы. Улічваюць маштаб падзеі, дасягнутыя вынікі, розгалас у агульнанацыянальным маштабе.
Сёлета Прэмія, якую заснавала Асамблея НДА, уручаецца ў адзінаццаты раз.
Па традыцыі пераможцы вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў, сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама спэцыяльна запрошанымі экспэртамі з ліку лідэраў НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў. У журы ўваходзіць 149 чалавек.
Пераможцаў журы абвесціць 9 студзеня.
• Текст доступен на языке: Русский