Сёння падчас уручэння падарункаў у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фота забяспечанае Ірынай Тархан.

Ідэя правесці дабрачынную акцыю ўзнікла ў падлеткаў – маладзечанцаў Арыны Тархан і яе сябра Ягора Туніка. Увасобіць добрую справу дапамаглі дарослыя.

29 снежня ў «Рэд-бары» арганізацыя NSNL і пярвічная арганізацыя «Надзея»  БелАПДіМІ правялі інклюзіўны Новы год. Падчас мерапрыемства сабралі падарункі для дзяцей у санаторную школу-інтэрнат і для дарослых у псіханеўралагічны дом-інтэрнат у Маладзечне.

Сёння, 4 студзеня, актывісты наведалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і перадалі падарункі.

– Сустрэлі нас вельмі цёпла, запрасілі ў актавую залу. Сюды ж прыйшлі і пастаяльцы. Пачулі шмат цёплых слоў, нібы абмяняліся энергіяй на цэлы год. Цяпер бачым будучыню ў сваёй дзейнасці, – падзяліліся арганізатары. – Вялікі дзякуй за цёплы прыём дырэктару ўстановы Уладзіміру Кутаеву.  

• Текст доступен на языке: Русский