Вілейскі РАУС. Фота minobl.mvd.gov.by.

30 снежня начальніка Вілейскага РАУС Аляксандра Каратыша перавялі для далейшай службы ў РАУС у Стоўбцы.

Аляксандр Каратыш. Фота з сайта minobl.mvd.gov.by.

Пра гэта нам расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадрах Мікалай Мягкоў.

Па яго словах, абавязкі начальніка РАУС пакуль выконвае першы намеснік Дзмітры Сухоцкі. Пытанне пра новага начальніка вырашаць ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

 

• Текст доступен на языке: Русский