Той самы дом.

Вечарам 3 студзеня жыхары дома на вуліцы Пушкіна ў Гродне выклікалі міліцыю, адчуўшы на лесвічнай пляцоўцы трупны пах, дзверы адной з кватэр адчынілі — і знайшлі там тры целы ў стадыі гніення, піша Tut.by.

У кватэры памерла сям’я: пажылыя мужчына, жанчына і іх сын.

Суседзі кажуць, што сям’я жыла ў доме каля 30 гадоў. У пажылых бацькоў ёсць яшчэ адзін сын, ён жыве асобна. Асацыяльнымі нябожчыкаў назваць было нельга: жылі ціха, выглядалі ахайна, рэгулярна хадзілі ў краму, сын быццам бы працаваў, у дэбошах і п’янках ніколі заўважаны не былі.

У міліцыю патэлефанавала суседка па лесвічнай клетцы, адчуўшы ў пад’ездзе спецыфічны пах гніення. У кватэры ўсю ноч працавалі міліцыя, следчыя і эксперты. Паводле звестак МУС, у смерці сям’і няма крымінальнага следу.