Так выглядаў скейт-парк да пагрому. Фота аўтара.

Пра гэта нам расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Нагадаем, што інфармацыя пра разгром у скейт-парку з’явілася на нашым сайце ўчора. Пра здарэнне нам паведамілі вілейчукі.

– Жыхары Вілейкі паведамілі пра тое, што сапсаваная маёмасць на скейт-пляцоўцы. Невядомыя знялі з пятлі ўваходную браму, трапілі на пляцоўку. Тут яны пашкодзілі некалькі светладыёдных пражэктараў, разеткі і іншыя электрапрыборы, – расказала Таццяна Беланог.

Па яе словах, вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу. Міліцыя шукае хуліганаў.

• Текст доступен на языке: Русский