Фота gazeta-tula.ru.

25 снежня ў Астравецкі РАУС звярнуўся 21-гадовы мясцовы жыхар. Малады чалавек паведаміў, што некаторы час таму ён пакінуў свой мабільны тэлефон «Huawei Y3» на аўтазаправачнай станцыі ў горадзе Астравец. Праз некаторы час грамадзянін вярнуўся, але мабільнага на месцы ўжо не было.

На паведамленне аб крадзяжы выбыла следча-аператыўная група, у складзе якой былі і аператыўнікі крымінальнага вышуку Астравецкага РАУС.

Праваахоўнікі ўстанавілі асобу падазраванага – 22-гадовага жыхара Астравецкага раёна. У яго быў канфіскаванлі скрадзены мабільны тэлефон.

• Текст доступен на языке: Русский