Гаворка ідзе пра творцу першай паловы 20 стагоддзя Змітрака Бядулю. У ешыбот – школу яўрэйскіх святароў – у Даўгінава ён паступае 12-гадовым хлопчыкам. Праз год пераходзіць у такую ж установу ў Ілью, дзе вучыўся ад 1899 па 1901 год. 

Ад Ільі да роднай вёскі Пасадзец, што на Лагойшчыне, было бліжэй і зручней дабірацца. У мястэчку разам з іншымі прыезжымі навучэнцамі Самуіл харчаваўся ў сем’ях мясцовых яўрэяў.

У 2016 годзе на тэрыторыі Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця адчынілі мемарыяльную дошку, прысвечаную пісьменніку.

Сёлета, магчыма, ужо вясной, класіка беларускай літаратуры, пісменьніка і паэта  маюць перапахаваць у Беларусі. Пра гэта расказаў Свабодзе Аляксандар Сапега, прэзідэнт дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл і кіраўнік Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі, якому даверылі арганізаваць перапахаванне.

Ініцыятыва перапахавання належыць сыну Змітрака Бядулі — 86-гадоваму Яфіму Самуілавічу. Ён жыве ў Мінску і ўжо не можа лятаць на бацькаву магілу ў Казахстан. Міністэрства замежных справаў Беларусі, ганаровы консул і амбасада Беларусі ў Швейцарыі дапамагаюць Аляксандру Сапегу ў арганізацыі перапахавання фінансава і арганізацыйна.

Перапахаванне ў Мінску плануюць зрабіць публічным, каб развітацца маглі ўсе ахвочыя. Дакладнае месца перапахавання яшчэ не вызначылі. .

Ідэю перапахаваць Змітрака Бядулю ў Беларусі агучыў у 2017 годзе грамадзкі дзяяч Глеб Лабадзенка, ідэю падтрымалі сын і ўнук пісьменьніка. Літаратар памёр у 1941 годзе па дарозе ў эвакуацыю недалёка ад горада Уральска ў Казахстане.