Міліцыя Маладзечна і пошукавы атрад «Анёл Паўночны Захад» шукаюць 56-гадовага жыхара Палачанаў  Уладзіміра Юр’евіча Козела.

1 студзеня мужчына выйшаў з дома каля 13.00 і знік.

Прыкметы: рост каля 170 сантыметраў, нармальнага целаскладу, блакітныя вочы, сівыя валасы, з лысінай.

 Быў апрануты: рабочая куртка з сіняй устаўкай і флікерам, цёмныя штаны і берцы.

Тэлефоны для тых, хто ведае пра месцазнаходжанне Уладзіміра Козела: 8 (029) 181 71 29, 8 (025) 959 36 48 або 102.