Фота prakard.com.

Наймальнік абавязаны дазволіць бацьку немаўляці да 14 дзён адпачынку. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Кавалькоў у эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Права бацькі скарыстацца 14-дзённым сацыяльным адпачынкам да дасягнення дзіцем шасці месяцаў абумоўлена ўступленнем у сілу абноўленага Працоўнага кодэкса. «Змянілася тое, што наймальнік будзе абавязаны цяпер яго дазволіць (раней было на меркаванне наймальніка)», — растлумачыў Валеры Кавалькоў.

Таксама Кавалькоў нагадаў, што ў з гэтага года змяніліся ўмовы карыстання сямейным капіталам, які налічваецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці.

Памер сямейнага капіталу цяпер вызначаецца ў беларускіх рублях, а не ў доларах, і складае 22500 рублёў.

Ён будзе штогод карэкціравацца з улікам індэкса спажывецкіх цэн. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў — на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі альбо медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.

Яшчэ адна навіна — за прызначэннем сямейнага капіталу можна звяртацца не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання.