Фота pixabay.

На участках дзвюх трас, што праходзяць па рэгіёне павялічылі дапушчальную хуткасць, камеры фотафіксацыі пераналадзілі ў канцы снежня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Пераналадзілі датчыкі кантролю хуткасці на участках трас Р58 Мінск – Калачы – Мядзел і Р28 Мінск – Маладзечна – Нарач. Хуткасць павялічана ад 21 снежня на Р58 ад раёна прымыкання трасы да МКАД (восьмы кіламетр) да павароту на Р80 (амаль 20 кіламетр аўтадарогі) – легкавушкам можна ехаць да 120 км/г, а грузавікам – да 100 км/г.