У Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна прайшоў навагодні ранішнік “Дзед Мароз пад прыкрыццём”.

Мерапрыемства з удзелам святочных персанажаў адбылося дзякуючы арганізацыі “Бумеранг дабра”.

Дзеці загадзя прасілі ў Дзядоў Марозаў жаданыя падарункі. Усяго дзеці загадалі 60 жаданняў, і ўсе 60 – споўніліся. “Рэгіянальная газета” таксама прыняла ўдзел у акцыі. Наша рэдакцыя падарыла Вову клавіятуру з падсвяткай і камп’ютэрную мыш.

Фота Настассі УТКІНАЙ.