На месцы здарэння.

Сёння ўначы супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» у Віцебску затрымалі 26-гадовага замежніка. Ён падазраецца ў забойстве жанчыны, канцавіны якой былі знойдзеныя ў рацэ Свіслач 2 студзеня, паведамляе прэс-служба МУС

Са слоў затрыманага, 28 снежня паміж ім і загінулай, у якой ён часова жыў у Мінску, адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры.

Вядома, што раней фігурант да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Устанавілі асобу жанчыны, чые парэшткі знайшлі ў торбе ў Свіслачы. І знайшлі цела