Фота wikipedia.org.

6 студзеня каля сямі раніцы ашмянскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Бярвенцы.

Гарэў жылы дом. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, пашкодзіў маёмасць і сцены.

На ложку ў жылым пакоі выратавальнікі знайшлі загінулага гаспадара дома. У суседнім пакоі пад рэшткамі будаўнічых канструкцый – яго загінулага сына.

Прычыну пажару высвятляюць.