Фота trubamaster.ru.

Пажар здарыўся 5 студзеня каля 23.00. 

– Патэлефанавалі і паведамілі, што гарыць нешта за асфальтным заводам, – расказаў карэспандэнту галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэў дах невядомага цаглянага будынка за асфальтным заводам. У выніку агонь знішчыў дах і пашкодзіў будынак унутры. Прычыну пажару высвятляюць.

Як распавёў спецыяліст, будынак не выкарыстоўвалі. Пакуль невядома, чыя гэта ўласнасць.