Фота euroby.info.

Сёння, 8 студзеня, у Брусэлі падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра.

Беларусь была прадстаўленая міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Разам з тым з 2 лютага ўступае ў сілу новы Візавы кодэкс ЕС.

Найхутчэй, кошт шэнгенскай візы для беларусаў будзе наступны:

  • да 1 лютага — 60 еўра
  • ад 2 лютага да 29 лютага — 80 еўра
  • ад 1 сакавіка — 35 еўра.

• Текст доступен на языке: Русский