Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Лукашэнкі.

Спецыяльнай прэміі ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя Агінскага» за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў. Кіруе аркестрам Рыгор Сарока.

• Текст доступен на языке: Русский