Boeing-737 «Міжнародных авіяліній Украіны» са 180 пасажырамі на борце разбіўся пасля ўзлёту ў аэрапорце Імама Хамейні ў Тэгеране. Пра гэта ў сераду паведамляе Reuters.
Паводле інфармацыі агенцтва прычынай аварыі стала тэхнічная няспраўнасць.

Украінскі рэйс PS752 вылецеў з Тэгерана ў 5.42 раніцы і перастаў перадаваць дадзеныя праз 2 хвіліны – у 5.44, паведамляе сэрвіс адсочвання знаходжання паветраных судоў Flightradar.
Факт крушэння самалёта пацвердзілі ria.ru ў аэрапорце Тэгерана.
Імавернасці, што пасажыры засталіся жывыя, няма, заявіў агенцтву ISNA кіраўнік арганізацыі «Чырвоны паўмесяц» Ірана.
• Текст доступен на языке: Русский