У Маладзечанскім раёне гарэлі лазня і цялятнік

У калядныя выхадныя на тэрыторыі Маладзечанскага раёна адбыліся два пажары. Аб гэтым «РГ» паведаміла старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.

5 студзеня а 6 гадзіны ў цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі аб тым, што гарыць лазня на вуліцы Гагарына ў вёсцы Мясата.

Пасля прыбыцця да месца выкліку пажарныя ўстанавілі, што гарыць прыватная лазня адкрытым полымем, пацярпелых няма.

У выніку пажару будынак выгарэў знутры, дах знішчаны цалкам.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія аб парушэнні правілаў мантажу печаў, а менавіта адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі.

7 студзеня а 20 гадзіне галоўны заатэхнік «Хажово-Агра 2009» паведаміў у дзяжурную службу МНС аб загаранні ў цялятніку на тэрыторыі малочна-таварнай фермы «Мыслевічы». Супрацоўнікі падраздзялення МНС, якія прыбылі да месца здарэння, ўстанавілі, што з-пад даху цялятніка ідзе дым.

Выратавальнікі сумесна з работнікамі фермы эвакуіравалі 21 цяля.

Жывёлы не пацярпелі. У выніку пажару пашкоджаны рулон саломы на плошчы 1 кв.м. Будынак цялятніка не пашкоджаны, а прычына пажару высвятляецца.