Фота oooarsenal.ru.

У Барысаве ноччу выскачыла з акна кватэры на 8-м паверсе 25-гадовая дзяўчына, паведаміў чытач TUT.BY. Па дадзеных крыніцы, яна была супрацоўніцай Ашмянскага райаддзела СК.

Па дадзеных чытача, дзяўчына пакінула запіску, у якой просіць нікога не вінаваціць. Яна родам з Барысава, з добрай сям’і. У Ашмяны перавялася нядаўна, атрымала там службовае жыллё, служба ёй падабалася.

Атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне інфармацыі ў СК TUT.BY не змог.

Месяц таму ў Ашмянах загінуў 34-гадовы оперупаўнаважаны мясцовага РАУС. Яго цела знайшлі ў асабістым аўтамабілі.

• Текст доступен на языке: Русский