Сёння ў 15.00 урачыста адчынілі запраўку ў Сосенцы на Вілейшчыне. На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва раёна.
Будаваць новую АЗС у Сосенцы, што ў Крывасельскім сельссавеце, пачалі ў пачатку мінулага года.
Праект новай запраўкі выносілі на грамадскае абмеркаванне. АЗС магутнасцю 250 будзе працаваць кругласутачна нафтапрадуктамі – дызельным палівам, АІ-92, АІ-95, у зімовы перыяд – дызельным палівам «Арктыка». Ёсць таксама гандлёвая зала, кафетэрый, паркоўка, пост падкачкі шын, пыласос.
Нагадаем, што ў лістападзе да нас звярталіся чытачы з Ільі і навакольных вёсак, якія непакоіліся, што з адкрыццём запраўкі ў Сосенцы зачыняць ільянскую. Падтрымаў ільянцаў і чытач з Чысці.
Мы звязаліся з жыхарамі Ільі. Па іх словах, сёння ільянская АЗС працавала.
• Текст доступен на языке: Русский