Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР.

У Другім пекінскім універсітэце замежных моў 8 студзеня адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі, ураджэнцу вёскі Вязынка, Янку Купалу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

У цырымоніі ўдзельнічаў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды. Аўтар помніка – дырэктар Мастацкага музея Кітая скульптар У Вэйшань, рэктарат універсітэта, прадстаўнікі дзяржорганаў Кітая, паслы замежных дзяржаў, кіраўніцтва Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, журналісты кітайскіх СМІ таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Помнік адкрылі ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.

– Адкрыццё помніка Янку Купалу – падзея, якая сведчыць пра дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем, пра шчырую цікавасць і павагу кітайскага народа да беларускай гісторыі і культуры, – адзначылі ў дыпмісіі.

У пасольстве ўдакладнілі, што помнікі беларускім пісьменнікам ёсць і ў іншых гарадах Кітая – Якубу Коласу ў Цяньцзіня і Янку Купалу ў Сіань.

 

• Текст доступен на языке: Русский