Іван Літвіновіч (крайні справа) падчас цырымоніі ўзнагароджання. Фота mst.by.

На цырымоніі ўганаравання беларускіх атлетаў і трэнераў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук уручыў граматы спартсменам. Сярод узнагароджаных – віляйчук Іван Літвіновіч і яго трэнер Вольга Уласава.

Міністр выказаў упэўненась, што на Алімпійскіх гульнях наша каманда пакажа ўсё, на што здольная.

Нагадаем, што на Чэмпіянаце свету ў Токіо, Іван Літвіновіч узяў срэбра ў індывідуальных скачках, а ў скаладзе каманды там жа заваяваў золата.

• Текст доступен на языке: Русский