Ілюстрацыйнае фота reform.by.

Заўтра, 10 студзеня ад 17.30 да 19.00 гадзін у вёсцы Вязовец Маладзечанскага раёна на шостым кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-56 Маладзечна-Валожын запланавалі правядзенне паўторнага следчага эксперыменту па факце ранейшага ДТЗ.

Аварыя са смяротным зыходам адбылася ўвечары 2 лістапада. 35-гадовы жыхар Маладзечна, кіруючы аўтамабілем Мэрсэдэс,наехаў на пешахода. 43-гадовы жыхар Маладзечаншчыны пераходзіў праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху аўтамабіля паблізу пазначанага пешаходнага пераходу. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

У сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў рух у абодва кірункі Маладзечна і Валожына на паказаным участкуабмяжуюць. Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе загадзя планаваць час і маршрут паездак.

• Текст доступен на языке: Русский