Фота tut.by.

Міхаіл Фінберг быў экстрана шпіталізаваны. У яго ўзніклі праблемы з сэрцам, але цяпер яго стан нармалізуецца. Аб гэтым паведамляе БелТА.

17 студзеня адбудзецца XX Свята музыкі “Заслаўе-2020”. 25 студзеня пройдзе традыцыйная сустрэча і канцэрт для работнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Змены ў канцэртны графік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга уносіцца не будуць.

Нагадаем, што пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга ў Маладзечне штогод праходзіць музычны фестываль.