Фота з архіва "РГ".

Скрыжаванне асфальтаванай дарогі Мінск—Калачы—Мядзел (Р58) і дарогі Сваткі—Мацкі да нядаўняга часу было небяспечным.

Па прычыне абмежаванай бачнасці, каб пераканацца ў адсутнасці транспарту на галоўнай дарозе, даводзілася выязджаць іншы раз амаль на праезную частку. Нядаўна гэту праблему вырашылі работнікі філіяла “ДЭУ-66” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”.

— Хачу адзначыць вадзіцеля пагрузчыка Сяргея Крыўко, трактарыстаў Аляксея Мачульскага і Міхаіла Путырскага, ва­дзіцеляў аўтамабіляў “МАЗ” Сяргея Купрэвіча, Віктара Мацкевіча, Андрэя Шылько, грэйдарыста Уладзіміра Шурпіцкага, якія найбольш пастараліся на гэтым аб’екце, — расказвае начальнік філіяла Віктар Буйко. — А кіраваў усімі работамі майстар ЛДД-1 Уладзімір Колясень.