На месцы здарэння. Фота забяспечанае Таццянай Беланог.

Следчыя Мінскага раёна ўстанаўліваюць абставіны супрацьпраўных дзеянняў, з-за якіх памёр 34-гадовы ўраджэнец Маладзечаншчыны ў Мінскім раёне.

Учора, 8 студзеня, следча-аператыўная група выбыла ў вёску Латыгаўка Мінскага раёна. Тут, у двары аднаго з прыватных дамоў, яны знайшлі цела 34-гадовага ураджэнца Маладзечанскага раёна без прыкмет жыцця.

У ходзе агляду месца здарэння, цела загінулага і іншых следчых дзеянняў, спецыялісты даведаліся, што смерць мужчыны мае крымінальны характар. Па факце ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса  – наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Па падазрэнні ў злачынстве затрымалі 42-гадовага мясцовага жыхара.

– Падазраваны раней не судзімы, пражывае ў паказаным доме ў сужыцелькі і працуе зваршчыкам, – расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па дадзеных следства, напярэдадні пацярпелы са сваёй знаёмай гасцявалі ў падазраванага. Распівалі спіртное, потым здарыўся канфлікт. У выніку гаспадар некалькі разоў стукнуў госця рукамі па галаве. Пацярпелы пайшоў з дома, а раніцай яго знайшлі без прыкмет жыцця.

Следчыя працуюць з затрыманым, сведкамі, праводзяць комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. Прызначаная судова-мэдыцынская экспэртыза, каб устанавіць прычыну смерці, і іншыя даследаванні. Канчатковую прававую ацэнку  дадуць па выніках расследавання.

• Текст доступен на языке: Русский