Фота avtovzglyad.ru.

ДТЗ адбылося 1 студзеня каля сямі вечара ў Любані.

61-гадовы жыхар Мядзельшчыны ехаў на «Пежо-87» па аўтадарозе «Мінск-Маладзечна-Нарач» у накірунку Мядзела. У Любані кіроўца наехаў на 39-гадовага пешахода, расказалі ў Вілейскім РАУС.

Пацярпелы быў без флікера і ішоў па дарозе. Яго забралі ў траўматалагічнае аддзяленне Вілейскай ЦРБ.

• Текст доступен на языке: Русский