Мужчыны ў Ашмянах выкралі хлопца, абматалі тросам і пагражалі патапіць у рацэ

У Ашмянах завершана расследаванне крымінальнай справы аб незаконным пазбаўленні волі 19-гадовага хлопца. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.

Ноччу 31 ліпеня мінулага года 52-гадовы мужчына з 23-гадовым сынам у адной з вёсак Ашмянскага раёна ўварваліся ў прыватны жылы дом.

– Яны шукалі 19-гадовага хлопца, якога падазравалі ў выкраданні ім тытунёвых вырабаў, – распавяла Іна Пазьняк.

Пазней яны разам з яшчэ двума мужчынамі сілком пасадзілі хлопца ў аўто і вывезлі на пустку. Падчас паездкі ў яго адрас выказваліся пагрозы забойствам.

На пустцы адзін з фігурантаў стаў абмотваць выкрадзенага буксіровачным тросам, пры гэтым пагражаў ўтапіць у рацэ.

– Пасля таго як удзельнікі выкрадання пераканаліся ў тым, што 19-гадовы хлопец не валодае значнай для іх інфармацыяй, то прывезлі яго назад у горад, дзе адпусцілі. Усе пагрозы ён успрымаў рэальна, – адзначыла Іна Пазьняк.

Падчас расследавання следчыя агледзілі месца здарэння, дапыталі сведкі. З удзелам пацярпелага правялі праверку паказанняў на месцы, атрымалі заключэння экспертыз, агледзелі запісы камер відэаназірання.

– Пры ператрусе дома ў 52-гадовага абвінавачанага выяўленыя дзве вінтоўкі і чатыры патроны. Устаноўлена, што пасля набыцця агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў мужчына незаконна іх захоўваў, – праінфармавала Іна Пазьняк.

Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта чацвярым мужчынам прад’явіў абвінавачванне па ч.1 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі). Двое з іх абвінавачваюцца і па ч. 1 арт. 202 КК (незаконнае ўварванне ў жыллё насуперак волі асоб, якія ў ім пражываюць). 52-гадоваму мужчыну таксама прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя набыццё, захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў).

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.