Астраўчанін наехаў на апору, а потым перакуліўся на аўто

Вечарам 9 студзеня ў Астраўцы на вуліцы Прамысловай перакуліўся легкавы аўтамабіль.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 20.00. Астраўчанін ехаў на аўтамабілі “Фольксваген Пасат”, не справіўся з кіраваннем і наехаў на апору лініі электраперадачы.

У выніку машына перакулілася і атрымала механічныя пашкоджанні.

Вадзіцель з лёгкімі траўмамі гаспіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.