Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

У чацвер 9 студзеня маладзечанскія дынамаўцы прайгралі першы матч новага года. Падапечныя Краўчанкі саступілі «Юнацтву» з лікам 0:1.

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітры Краўчанка падзяліўся на прэс-канферэнцыі, што яго гульцы добра згулялі першы перыяд. Адной з прычан паражэння трэнер бачыць тое, што ў другім і трэцім перыядах хакеісты шмат часу праводзілі ў абароне, таму з-за гэтага не хапала сіл зачапіцца за зону атакі.

Наступная гульня пройдзе 11 студзеня са жлобінскім «Металургам».