Фота belarus.basketball.

Дзяўчаты былі адабраны групай айчынных экспертаў у рамках правядзення рэгіянальных тураў праекта «Яе свет, яе правілы».

Праграма ФІБА Еўропа «Her World, Her Rules» (Яе Свет, Яе Правілы) стартавала вясной 2019 года і накіравана на падтрымку, прасоўванне дзяўчат і жанчын у еўрапейскай баскетбольнай супольнасці.

Адбор адбыўся ў шасці рэгіёнах Беларусі ў снежні 2019 года. Праект праводзіцца ў Беларусі ўпершыню і асноўная яго мэта – стварэнне надзейнага рэзерву для жаночай нацыянальнай зборнай.

Удзельніцамі лагера, які пройдзе ў Мінску з 10 да 15 студзеня 2020 года, стануць 27 перспектыўных баскетбалістак 2007-2008 гадоў нараджэння.

Сярод 27 баскетбалістак аказаліся дзве спартсменкі са Смаргоні – Валерыя Лукашэвіч і Алеся Талькоўская.

Кульмінацыяй праекта стане фінальны конкурс па валоданні баскетбольнымі навыкамі, які адбудзецца 15 студзеня ў 11.00 у зале РДВАР. Па выніках спаборніцтваў вызначацца пераможца і прызёры рэспубліканскага адбору таленавітых баскетбалістак у узроставай катэгорыі U-12.