Фота https://theworldnews.net.

Авен. Тыдзень не будзе асабліва плённым на працы. Вы хутчэй будзеце плысці па цячэнні ў справах. Затое падзеі тыдня могуць стаць для вас добрым урокам. У адносінах з блізкімі будуць пацяпленне і перамены да лепшага.

Цялец. Спрыяльны  тыдзень для дасягнення высокіх мэтаў. Важна, каб вы адчувалі, што ўсё робіце правільна. Чакаюць прыемныя сюрпрызы, якія падкажуць, як лепш дзейнічаць. Калі вы доўга шукалі, чым хацелі б заняць сябе, адказ можаце адшукаць якраз у гэты перыяд.

Блізняты. Пастарайцеся не нагружаць сябе лішняй адказнасцю. Але і ад іншых не чакайце многага. Вы гатовыя займацца нечым новым – дык бярыцеся і не марнуйце час. У адносінах з блізкімі зразумееце, як пазбегнуць спрэчак.

Рак. Пастарайцеся не раскрываць ні свае, ні чужыя сакрэты. Асабліва побач з людзьмі, пра якіх ведаеце менш, чым яны пра вас. Блізкія і каханыя будуць раздражняць – ад вас патрабуецца цярпенне, каб канфлікты не перараслі ў нешта буйное.

Леў. З’явіцца шмат задач, якія будуць патрабаваць хуткага рэагавання. Таму паклапаціцеся, каб вы добра адпачывалі і былі напагатове. У сярэдзіне тыдня атрымаецца дамовіцца пра тое, што для вас важна.

Дзева. У вас дастаткова ведаў і досведу, каб справіцца з усімі задачамі, якія будуць патрабаваць вашай увагі ў гэты перыяд. Аднак не забудзьце праявіць і настойлівасць. Выхадныя – ідэальны час для рамантычнага спаткання, толькі паклапаціцеся пра ўсе дэталі.

Шалі. Тыдзень будзе насычаны, а старанна працаваць вам спатрэбіцца не толькі на працы. Усе справы запатрабуюць вашых намаганняў. Блізкім і каханым будуць патрэбныя вашы клопат і ўвага, пастарайцеся знайсці сілы і для гэтага.

Скарпіён. Вас напаткаюць падзеі, якіх вы ніяк не маглі чакаць. Варта праявіць ініцыятыву, каб жыццё заўважна перамянілася да лепшага. Гэта можа быць рамонт або новая праца – вырашайце самі, што для вас па-сапраўднаму важна.

Стралец. Хутка ў вас з’явіцца шанец атрымаць новы праект – пагаджайцеся, гэта перспектыўная перамена. Смела вырашайце фінансавыя пытанні – вы можаце знайсці выгадную прапанову.

Казярог. Будзе адбывацца шмат падзей, але памылкова думаць, што вы на іх не ўплываеце. Як толькі вы пачняце браць усё пад свой кантроль, усё пачне наладжвацца. У рамантычных адносінах пастарайцеся быць спакойным.

Вадалей. У вас ёсць рэальны шанец змяніць жыццё да лепшага. Для гэтага спатрэбіцца паказаць свае самыя моцныя бакі. Не саромейцеся і не прыкідвайцеся сціплымі, і тады ў вас будзе шанец атрымаць тое, чаго заслугоўваеце.

Рыбы. У вашу галаву будуць залятаць выдатныя ідэі. Магчыма, блізкія дапамогуць здзейсніць вашы мары ці зробяць тое, чаго вы даўно хацелі.