Юры Антонаў - першы справа ў другім радзе. Фота забяспечанае Міхаілам Ласянковым.

Днямі на партале mk.ru з’явіўся матэрыял пра тое, як сёння жыве вядомы расійскі спявак Юры Антонаў. 

Паведамляюць, што 74-гадовы спявак радзей выходзіць са сваёй шыкоўнай загараднай сядзібы і дае мала канцэртаў. Ён нядрэнна сябе адчувае. Непакоіць толькі нага пасля нядаўняй аперацыі на каленным суставе.

Нагадаем, што ад 1950-х гадоў будучы спявак з сям’ёй жыў у Маладзечне. Тут у 1963 годзе ён скончыў музвучылішча. А яшчэ раней вучыўся ў маладзечанскай школе №2.

Чорна-белы фотаздымак 1955 года, на якім Юры Антонаў са сваім класам і настаўніцай, у рэдакцыю прынёс маладзечанец Міхаіл Ласянкоў. На здымку – 3 клас школы №2 Маладзечна разам з настаўніцай. З Юрам Антонавым вучылася сястра Міхаіла Ласянкова. На фота будучы спявак – першы справа ў другім радзе.

 

• Текст доступен на языке: Русский