Фота gidsnov.com.

Выстава працягне леташні праект музея «Тыдзень калекцыянера. Перазагрузка».

– Выстава розных калекцый дае магчымасць наведнікам пабачыць тыя экспанаты, якія не выстаўляюцца ў пастаянных або часовых экспазіяцыях, – расказала карэспандэнту дырэктар музея Надзея Аўдзей. 

На яе думку, выставы калекцыі – часцей не для шырокага кола. Найперш, для зацікаўленых людзей. На выставе наведнікі пабачаць гузікі, якія выкарыстоўвалі на польскім абмундзіраванні і на штодзённай вопратцы, экспанаты, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак. Абяцаюць паказаць нават фібулу – брошку-гузік, якой карысталіся ў Сярэднявеччы.

Выстава пачне працаваць ад 28 студзеня па адрасе: Вілейка, Плошча Сабоды, 1.

Даведка

Калекцыянаванне форменных і звычайных гузікаў, а таксама вывучэнне іх выгляду, надпісаў, сімволікі, матэрыялу, месца і часу стварэння называецца філабутаністыкай.

• Текст доступен на языке: Русский