Пакой, дзе адбылося здарэнне. Фота УУС Гродна.

6 студзеня ў Смаргоні кампанія маладых людзей сабралася ў адным з інтэрнатаў у адсвяткаваць Каляды.

Каля 23 гадзін паміж 25-гадовым і 21-гадовым удзельнікамі застолля завязалася бойка. У пакоі было яшчэ некалькі чалавек,  аднак ніхто не спыніў канфлікт. У выніку, 25-гадовы жыхар Смаргонскага раёна не менш за восем разоў стукнуў кулакамі па галаве свайго 21-гадовага апанента.

У пацярпелага – закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералому касцей чэрапа, носа, сківіцы.

• Текст доступен на языке: Русский