Фота oooarsenal.ru.

У бліжэйшыя дні надвор’е, па дадзеных Белгідрамета, мяняцца не будзе. У студзені полуметровых снежных гурбаў жыхары Беларусі, па прагнозах, не ўбачаць, піша tut.by.

— Цяпер тэмпературны фон вышэй за кліматычную норму на 3,6 градуса. Сярэднесутачная тэмпература знаходзіцца ў межах, блізкіх да нуля, або нават вышэй за нуль градусаў, — адзначыў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Бяганскі, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета. — Адпаведна ўстойлівы снежны полаг не фармуецца.

У бліжэйшы час, паведаміў суразмоўца, надвор’е істотна мяняцца не будзе. Пачатак другой дэкады студзеня прагназуецца з падвышанымі тэмпературамі і вялікай колькасцю ападкаў. У асноўным у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу -4…2 градусы, днем +1…6 градусаў.

— У асобныя дні трэцяй дэкады чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Да канца месяца колькасць ападкаў павялічыцца, — распавёў спецыяліст. — Што тычыцца тэмпературы, то ў гэты перыяд яна чакаецца блізкай да кліматычнай нормы. Ноччу пераважна слабы мінус, днём — блізкая да нуля.

– Ці дачакаемся мы снегу ў гэтым годзе? — удакладнілі мы ў спецыяліста.

— Нельга сказаць, што снегу не будзе. Гурбаў у паўметра чакаць не даводзіцца, таму што тэмпература высокая. Разам з тым, гэта не адмяняе таго факту, што пры больш актыўных атмасферных франтах можа выпадаць мокры або сухі снег. Але час яго ўтрымання будзе залежаць ад тэмпературы паветра. Калі тэмпература будзе паніжацца, снежны полаг будзе захоўвацца даўжэй за дзень.

Але ў бліжэйшыя шэсць дзён, адзначыў Аляксандр Бяганскі, наўрад ці зямлю накрые снежным покрывам.

• Текст доступен на языке: Русский