Фріа lelchitsy.by.

Для атрымання дазволу на допуск транспарта да ўдзелу ў дарожным руху больш не патрэбна медыцынская даведка аб стане здароўя. Такая інфармацыя з’явілася  на сайце Белтэхагляду.

З пераліку дакументаў, якія прадстаўляюцца грамадзянінам (калі транспарт зарэгістраваны на фізасобу), таксама выключаны дазвол органа сувязі на права выкарыстання радыёчастотнага спектру пры эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў – пры іх наяўнасці на транспартным сродку.

Для транспарту, прызначанага для перавозкі небяспечных грузаў, скасаваны адмысловы скарочаны тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў шэсць месяцаў. Тэрмін дзеяння дазволу вызначаецца ў агульным парадку – год або два.

У пералік дакументаў, якія кіроўца транспарту абавязаны мець пры сабе і перадаваць для праверкі супрацоўнікам ДАІ уключылі дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду з названага пераліку выключылі. Змены ўнесеныя ў адпаведнасці з указам №492 ад 30 снежня 2019 года і дзейнічаюць ад 2 студзеня 2020 года

• Текст доступен на языке: Русский