Фота aif.by.

Амаль 900 навучэнцаў 8-11 класаў школ, гімназій, устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міншчыны пакажуць свае веды па 18 вучэбных прадметах.

Базамі для правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў стануць ўстановы адукацыі Барысава, Вілейкі, Дзяржынска, Жодзіна, Маладзечна, Нясвіжа, Слуцка, Салігорска, Узды і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Ацэньваць выкананне алімпіядных заданняў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць 180 выкладчыкаў.

• Текст доступен на языке: Русский