Фота tut.by.

У старадарожскай бальніцы памёр сяржант-кантрактнік, які атрымаў напярэдадні цяжкую траўму. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

10 студзеня ў Старадарожскім гарнізоне вайсковец атрымаў цяжкую траўму падчас буксіроўкі гусенічнага цягача. Як удакладніла Міністэрства абароны, вайсковец спрабаваў заскочыць у кабіну гусенічнага цягача падчас руху. У выніку атрымаў сур’ёзныя траўмы.

Дактары Старадарожскай цэнтральнай бальніцы і Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра, якія прыбылі з Мінска, змагаліся за жыццё вайскоўца. Але выратаваць яго не ўдалося. 10 студзеня мужчына памёр.