Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

Маладзечанскае «Дынама» перамагае жлобінскі «Металург» на сваёй пляцоўцы.

Хакеісты пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Краўчанкі перамаглі гульцоў Гусмановіча з лікам 3:2. За «Дынама» забівалі Шэлег, Лісічкін, Баярчук.

Дзмітры Краўчанка – у інтэрв’ю:

– Заўзятарам дзякуй за падтрымку, яна нам патрэбна была, так як з гульні повыбывалі гульцы, тым больш асноўныя і нам было складана дагульваць матч. Думаю, што перамогу сёння мы заслужылі. Заслужылі тым, што стварылі шмат момантаў, маглі забіваць яшчэ больш. З адмоўнага боку магу адзначыць, што сёння гулялі «хвалямі», але кантралявалі матч, аднак часам здзяйснялі памылкі.

– У канцы трэцяга перыяду з лёду сышоў Багдан Зазон. Што з ім?

– Па ходзе матчу некалькі чалавек атрымалі пашкоджанні: Руслану Журня разбілі твар, у Баярчук праблемы з пахом, у Зазона нешта з сцягном, не можа хадзіць. Будзем разбірацца.

Наступны матч падапечныя Краўчанкі згуляюць 14 студзеня з салігорскім «Шахцёрам».