Фота newperexod.com.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведамляе, што 11 студзеня ў адной з кватэр шматкватэрнага дома ў Мінскай вобласці бацька знайшоў сваю дачку ў ваннай без прыкмет жыцця.

Эксперты ў ходзе агляду месца здарэння знайшлі на целе дзіцяці пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы.

У ваннай быў падлучаны да разеткі падаўжальнік з падлучаным зарадным, якое зараджала мабільнік.

Следчыя праводзяць праверку, разглядаюць усе версіі таго, што здарылася, прыярытэтная з якіх – невыкананне правілаў бяспекі. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

 

• Текст доступен на языке: Русский