У Залессі правялі ўжо традыцыйны калядны баль.

Паланэзы, полькі, мазуркі… Віст, прэферанс, шампанскае і двубоі… Дамы, кавалеры, дрэс-код… Усё як мае быць! Можна доўга спрачацца на конт месца правядзення баляў у часы Міхала Клеафаса Агінскага… Так, хутчэй за ўсё яны адбываліся менавіта ў Вільні, а Залеская сядзіба была выключна лецішчам, але…

Вільня ўжо не наша, а свецкае жыццё спыніць немагчыма. Балі сталі моднай фішкай. Музей-сядзіба Агінскага ў Залессі традыцыйна ладзіць зімовы калядны баль у Паўночных Афінах, які не менш традыцыйна карыстаецца попытам. На мерапрыемства сабралася каля сотні гасцей.

Фота oginskizalesse.by.

 

• Текст доступен на языке: Русский