У пункце пропуску «Каменны Лог» памежнікі знайшлі ў легкавіку патроны

Інцыдэнт адбыўся ўначы 10 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог».

Пры афармленні легкавога аўтамабіля Mercedes на ўезд у Беларусь у падлакотніку выявілі боепрыпас да гладкаствольнай зброі – два патроны. Боепрыпасы канфіскавалі.

Аўтамабілем кіраваў 54-гадовы жыхар Калінінградскай вобласці. Як патлумачыў ўладальнік боепрыпасаў, ён – аматар папаляваць, а наяўнасць патронаў у сваім аўто патлумачыў уласнай няўважлівасцю, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Па дадзеным факце распачатая праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Патроны адпраўленыя на экспертызу.