У нядзелю, 12 студзеня, здарыліся пажары на Астравеччыне, Ашмяншчыне і ў Смаргоні.
Каля дзевяці раніцы загарэўся аўтамабіль на вуліцы Прагрэсіўнай у Смаргоні. Агонь пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё, салон аўтамабіля і сцяну дома.
Каля 16.40 выратавальнікам паведамілі, што гарыць жылы дом у Барунах, на Ашмяншчыне. У выніку агонь пашкодзіў пасцель.
Каля дзесяці вечара гарэла гаспадарчая пабудова ў Гудагаі. Пацярпеў дах і сцены будынка, а таксама маёмасць, што была ў ім.
Па ўсіх трох выпадках прычыны пажару высвятляюць.
• Текст доступен на языке: Русский